Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Прафілактыка СOVID-19

Навучанне з ІКТ

Шосты школьны дзень

План мерапрыемстваў Справаздачы па мерапрыемствах Анонс мерапрыемстваў

Шосты дзень тыдня-субота-з'яўляецца арганічнай часткай цэласнай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Адной з важных задач, якія стаяць перад педагагічным калектывам школы, з'яўляецца эфектыўная арганізацыя выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень. Яна плануецца і праводзіцца ў адпаведнасці з агульнашкольным планам работы школы, арганічна дапаўняючы і працягваючы яго. Асаблівая ўвага надаецца правядзенню ў суботу фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы.

Мэты выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

- Умацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя;

- Стварэнне эфектыўнай сістэмы грамадзянскага і патрыятычнага выхавання;

- Інтэлектуальнае развіццё і грамадзянскае станаўленне школьніка;

- Удзел дзяцей і падлеткаў у карысных справах і акцыях.

 

Задачы выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень:

- Фарміраваць у дзяцей і моладзі грамадзянскай пазіцыі праз удзел у сацыяльна значных справах, развіццё сацыяльнай актыўнасці;

- Далучаць дзяцей і моладзь да маральна-духоўных каштоўнасцей, праз клопат і захаванне прыроднага і культурнага багацця сваёй Радзімы;

- Фарміраваць патрыятызм ў дзяцей і моладзі, павагу да ветэранаў ВАВ і мясцінах вайсковай славы;

- Фармаваць патрэбу ў маладога пакалення да клопату пра Радзіму, яе інтарэсах ў абароне і захаванні экалагічных рэсурсаў;

- Фармаваць гарманічна развітую грамадска актыўную асобу;

- Павышаць маральную і эстэтычную культуру навучэнцаў;

- Стварыць умовы паспяховай сацыялізацыі асобы дзіцяці;

- Аднаўляць і развіваць фізічныя і духоўныя сілы дзяцей адпаведнай арганізацыяй вольнага часу.