На падставе п. 2.3.3. загаду Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ад 15.05.2020 № 23-аб "аб арганізацыі аздараўлення дзяцей у перыяд летніх канікул 2020 года" інфармуем аб тым, што аздараўленне ў загарадных лагерах з кругласутачным знаходжаннем пачнецца з 15 чэрвеня 2020 года, у школьных - з 1 чэрвеня 2020 года.
Дзеці са шматдзетных сем'яў могуць 2 разы за летні перыяд аздаравіцца ў загарадных лагерах з кругласутачным знаходжаннем, 1 раз-у школьных аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем.
Для шматдзетных:
нагадваем, што традыцыйна неабходна абнавіць пакет дакументаў для выплаты аднаразовай дапамогі да пачатку навучальнага года. Тэрмін: да 20.08
Для льготных катэгорый:
нагадваем аб прадастаўленні абноўленых дакументаў для арганізацыі бясплатнага харчавання да новага навучальнага года. Тэрмін: да 20.08
Аб рэалізацыі пуцёвак у НДОЦ " Зубраня"
ГОРУП "Цэнтр міжнародных сувязяў" Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей — Цэнтр міжнародных сувязяў) інфармуе аб рэалізацыі прадпрыемствам пуцёвак у Нацыянальны дзіцячы адукацыйна - аздараўленчы цэнтр «Зубраня» на летні перыяд 2020.
Графікі змен:
2-я змена-16.06-03.07.2020; 4-я змена-24.07-10.08.2020;
3-я змена-05.07-22.07.2020; 5-я змена-12.08-29.08.2020
На падставе вышэйпададзенага просім праінфармаваць ўстановы адукацыі аб магчымасці набыцця пуцёвак у НДЦ «Зубраня» ў Цэнтры міжнародных сувязяў.
Кантактныя дадзеныя:
+375172151577‚ +375172265574. Факс 3745019,
e-mail travel.edu@intcenter.by сайт www.intcenter.by (вед. спецыяліст-Лабкова Ірына)