На базе школьнага аздараўленчага лагера "Маленькая краіна", які наведваюць дзеці з расстройствамі аўтыстычнага спектра, прайшлі мерапрыемствы па праблеме аўтызму "Дзеці дажджу".
Для выхаванцаў малодшага атрада быў праведзены гульнявы квэст "Гуляем і вучымся разам". Выхаванцы старэйшага атрада праглядзелі і абмеркавалі фільм пра дзяцей з аўтызмам "Мы ўсе роўныя".
