25 мая празвінеў Апошні званок для выпускнікоў 4, 9 і 11-х класаў у ДУА «Сярэдняя школа № 105 г.Мінска».
Ганаровым госцем стаў намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Канаплёў Валянцін Мікалаевіч.
Віншуем выпускнікоў з гэтай знамянальнай падзеяй у вашым жыцці!
Жадаем светлай дарогі, шчаслівага жыццёвага выбару, творчага натхнення, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаемых справах. Ніколі не забывайце родную школу, настаўнікаў - усіх, хто вучыў вас дабрыні, адкрываў свет, клапаціўся пра вас.

