Навучэнцы 4"Г" класа, якія вывучаюць кітайскую мову, наведалі выставу жывапісу Хань Юйчэня "Вобразы Кітая". Хань Юйчэнь-кітайскі жывапісец, фатограф, каліграф, даследчык, чые творы атрымалі міжнароднае прызнанне. Асноўная тэма ў творчасці мастака-Тыбет. Аўтар неаднаразова здзяйсняў экспедыцыі ў розныя куткі Тыбецкага нагор'я, назіраючы за мясцовымі традыцыямі і побытам і ствараючы дзясяткі накідаў. Работы мастака паказваюць гледачу паўсядзённае жыццё манахаў, пастухоў-качэўнікаў і земляробаў Тыбета. Нягледзячы на суровасць клімату і побыту мясцовых жыхароў, у працах Хань Юйчэня мы бачым гарманічны свет, напоўнены ўсмешкамі людзей і яркімі фарбамі прыроды.
