Настаўнік біялогіі Шчупанаўская Вольга Аляксандраўна прыняла ўдзел у Рэспубліканскім творчым семінары "Акадэмічная гасцёўня" ў Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Яна прадставіла матэрыялы з вопыту работы па фарміраванні ключавых кампетэнцый навучэнцаў па біялогіі праз выкарыстанне сучасных педагагічных тэхналогій і праектнай дзейнасці. Выступленне педагога атрымала высокую ацэнку ўдзельнікаў семінара і адзначана Сертыфікатам. Віншуем Вольгу Аляксандраўну і жадаем далейшых творчых перамог.
