З удзельнікамі патрыятычнага клуба "Патрыёт" факультэта міліцыі грамадскай бяспекі Акадэміі МУС прайшлі заняткі па прафесійна-прыкладной фізічнай падрыхтоўцы, якія правялі афіцэры і курсанты факультэта.
У пачатку школьнікам прадэманстравалі прыёмы рукапашнага бою і паказалі, як абараніць сябе ў выпадку небяспекі. Потым прыйшла чарга фізічнай нагрузкі.
"Патрыёты" з задавальненнем паўдзельнічалі і ў эстафеце, у якой дзве каманды спаборнічалі ў цягавітасці і сіле.
