У ДУА "Сярэдняя школа 105 г. Мінска" прайшла акцыя на лепшых знаўцаў асноў дарожнай бяспекі.
Мерапрыемства было праведзена сярод навучэнцаў 3-х класаў. Школьнікі спаборнічалі ў ведах ПДР на кампутарах, адказвалі на тэставыя заданні, а таксама дэманстравалі асаблівасці правілаў пераходу дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
У завяршэнне мерапрыемства школьнікі адказалі на ўсе кантрольныя пытанні прадстаўніка аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска. Кожны ўдзельнік фінальнага этапа атрымаў святлоадбівальнік і грамату.

