Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

.

.

.

.

.

.

Архіў навін

22.03.23

«Ваенрукі» удасканальваюць майстэрства!

На базе сярэдняй школы №101 адбылося чарговае пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання Упраўлення па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска, у якім прынялі ўдзел кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні.

Дашкевіч Мікалай Паўлавіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні нашай школы падзяліўся вопытам работы па выхаванні падрастаючага пакалення.

У ходзе пасяджэння быў разгледжаны шырокі спектр пытанняў, якія носяць як тэарэтычную, так і практычную накіраванасць. У выступленнях дакладчыкаў было ўзнята пытанне эфектыўнага функцыянавання сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання ў школе, перапрацоўкі тыпавых праграм аб'яднанняў па інтарэсах, на фарміраванне ў вучняў патрыятычнай свядомасці і высокіх маральна-псіхалагічных якасцей, неабходных для абароны Айчыны.

Усяго паўтара года прайшло з моманту ўводу ў школах пасады кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні, разам з тым, гэты від дзейнасці ўжо трывала замацаваўся ў агульнай сістэме адукацыі і прыносіць свой станоўчы плён.

А эфектыўна і якасна вырашаць задачы, якія стаяць перад "ваенрукамі", дапамагае створанае ў раёне вучэбна-метадычнае аб'яднанне кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні.