15 сакавіка ў нашай школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У рамках лінейкі была праведзена традыцыйная акцыі "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь", у ходзе якой навучэнцам, якія дасягнулі 14 гадоў, былі ўручаны падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь". Быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь - гэта высокі гонар. Дзе б ні быў беларус - на сваёй зямлі ці далёка за мяжой, ён ганарыцца прыналежнасцю да сваёй краіны.

