У нашай школе была праведзена Віктарына "Стоп наркотыкі" сярод навучэнцаў: 7 "А", 7 "Б", 7 "В" класаў, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі. Вельмі актыўна прайшла віктарына, хлопцы былі добра падрыхтаваны, бліснулі сваёй эрудыцыяй і паказалі выдатны вынік. Віктарына прайшла на адным дыханні, а супрацьстаянне аказалася азартным і разумным. Наймацнейшыя веды прадэманстраваў 7 "Б" клас, каманда заняла 1 месца, 2 месца заняла каманда 7 "В" класа, 3 месца - 7 "А" клас. Асобную падзяку за актыўны ўдзел атрымалі Грамыка Раман, Сечка Арсень і Вяроўка Арцём. Па выніках турніру хлопцы атрымалі граматы і падаруначкі.

