7 сакавіка ў нашай школе адбыўся святочны канцэрт, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму Дню - 8 Сакавіка. Цёплыя словы віншавання гучалі ў гэты дзень ад вучняў нашай школы. Музычныя, інструментальныя і харэаграфічныя нумары былі цудоўным падарункам для ўсіх прысутных. Кожны атрымаў мноства станоўчых эмоцый і адчуў атмасферу свята.

