12 студзеня - Дзень утварэння факультэтаў міліцыі грамадскай бяспекі і крымінальнай міліцыі.
Год таму ў сталічнай міліцэйскай ВНУ адбыліся структурныя пераўтварэнні: факультэт міліцыі быў падзелены на факультэт міліцыі грамадскай бяспекі і факультэт крымінальнай міліцыі.
Афіцэры і курсанты двух факультэтаў атрымалі сёння розныя ўзнагароды, адзначаны і юныя патрыёты акадэміі, выхаванцы клуба "Патрыёт", навучэнцы нашай школы Нестэр Дар'я, Марцёшкін Аляксандр і Яцкевіч Дамініка. Для святочнага завяршэння вечара для віноўнікаў урачыстасці творчы падарунак - святочны канцэрт!
