Напярэдадні свята Дня Абароны дзяцей у нашай школе прайшла сумесная акцыя з АДАІ Маскоўскага раёна г. Мінска "Абаронім нашу будучыню". Навучэнцы 5-ых класаў намалявалі на асфальце напамін вадзіцелям, якія выязджаюць з двара, выконваць правілы дарожнага руху. Таксама кожны ўдзельнік "даў клятву" выконваць законы дарог. Мерапрыемства працягнулася на вуліцы Шчорса, дзе "клятву" ўжо давалі вадзіцелі, яшчэ раз успомніўшы аб тым, што дзяцей трэба перавозіць абавязкова ва ўтрымлівальных прыладах, у дварах рухацца з хуткасцю не больш за 20 км/г, скідаць хуткасць пры пад'ездзе да пешаходных пераходаў, не размаўляць па тэлефоне падчас руху.
Сотрудники ГАИ перед каникулами напомнили детям о правила дорожного движения


