Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

.

.

.

.

.

.

Архіў навін

30.05.22

Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года

У нашай школе адбылася ўрачыстая лінейка "Апошні званок". На свяце прысутнічалі госці наша шэфская арганізацыя РУП "Фабрыка Дзяржзнака" намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце - начальнік кадравай службы Каткова Ларыса Аляксандраўна і першы намеснік дырэктара Грэмякін Аляксей Уладзіміравіч. На працягу многіх гадоў кіраўніцтва фабрыкі робіць значны ўклад у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы школы: у школьнай сталовай зроблены рамонт, устаноўлены дыманепранікальныя дзверы ў калідорах, устаноўлены пластыкавыя вокны на паверхах у навучальных кабінетах.

Госці, бацькі, кіраўніцтва школы і навучэнцы павіншавалі выпускнікоў з заканчэннем школы і пажадалі поспехаў у новых пачынаннях.

Традыцыйна былі падведзены вынікі навучальнага года:

"Лепшы клас года" - 3 "В" клас і класны кіраўнік Кузняцова Ганна Сяргееўна;

"Лепшы клас года" ў намінацыі "Самы дынамічны клас" - 6 "А" клас і класны кіраўнік Гурская Галіна Антонаўна;

"Лепшы клас года" ў намінацыі "Самы актыўны клас" - 5 "А" клас і класны кіраўнік Шчупанаўская Вольга Аляксандраўна;

"Лепшы клас года" ў намінацыі "Самы энергічны клас" - 5 "В" клас і класны кіраўнік Кандраценя Вольга Віктараўна;

"Лепшы клас года" ў намінацыі "Самы дапытлівы клас" - 3 "Д" клас і класны кіраўнік Яварская Наталля Іванаўна;

"Лепшы клас года" ў намінацыі "Самы эстэтычны клас" - 2 "Д" клас і класны кіраўнік Бакевіч Вольга Баляславаўна.
Уладальнікам кубка "Лепшы вучань года" стаў навучэнец 8А класа Траскоўскі Сямён.