У красавіку 2022 года каманда навучэнцаў ДУА "Сярэдняя школа N105 г.Мінска" прымала ўдзел у раённым этапе гарадской алімпіяды для навучэнцаў 5-8 класаў па вучэбных прадметах "Матэматыка", "Хімія", "Фізіка", "Біялогія", "Англійская ", "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", "Руская мова" і "Руская літаратура". Па выніках алімпіяды навучэнцы атрымалі ўзнагароды: Дыплом II ступені па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" - Венска Марыя, навучэнка 7А класа (настаўнік Гурская Галіна Антонаўна), Дыплом II ступені па вучэбным прадмеце "Англійская мова" - Жукоўскі Адам, навучэнец 8А класа (настаўнік Гаеўская Вольга Анатольеўна), Дыплом III ступені па вучэбным прадмеце "Хімія" - Вайтовіч Дарына, навучэнка 7Б класа (настаўнік Бібік Паліна Антонаўна), Дыплом III ступені па вучэбным прадмеце "Фізіка" - Грамыка Іван, навучэнец 8А класа, і Кажамяка Мікіта, навучэнец 8Б класа (настаўнік Казлова Алена Пятроўна), Пахвальны водгук па вучэбным прадмеце "Біялогія" - Шунто Ксенія, навучэнка 7В класа (настаўніца Шчупанаўская Вольга Аляксандраўна). Віншуем навучэнцаў і педагогаў і жадаем творчых поспехаў.

