Намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мельнікава А.А - кіраўнік валанцёрскай ініцыятывы "РАЗАМ" і педагог-арганізатар Платонава М.М. - сябра валанцёрскай ініцыятывы “РАЗАМ”, наведалі “Х Міжнародны фестываль падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства “Шчасце ў дзецях”, які праходзіць у Бабруйску з 12 па 14 траўня. Арганізатарам фестывалю выступае Сацыяльна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства “Пакрова” пры падтрымцы Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У цэнтры ўвагі - актуальныя этычныя праблемы, шляхі іх вырашэння і дэмаграфічная бяспека краіны.
Шматдзетныя пары з розных рэгіёнаў краіны падзяліліся сваімі дасягненнямі ў Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі імя У.І. Дуніна-Марцінкевіча.
У Пленарным пасяджэнні і дыскусійных сесіях выступалі ганаровыя госці з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Татарстан.
Тэма форуму: "Актуальныя этычныя праблемы сям'і: шляхі іх вырашэння, дэмаграфічная бяспека"
Кульмінацыяй стала выступленне Кіраўніка Цэнтра дэмаграфіі, рэпрадуктывістыкі і вывучэння пытанняў сям'і, выкладчыка ФДБОУ ВА "Вяцкі дзяржаўны ўніверсітэт", Заснавальніка і прэзідэнта рэгіянальнага дабрачыннага маладзёжнага грамадскага фонду "Вяцкі фонд Аляксандра Неўскага" Рыгора Пятровіча Сайфуліна.




