Сусветны дзень тайцзіцюаня адзначаецца штогод у апошнюю суботу красавіка. Навучэнцы, якія вывучаюць кітайскую мову, адсвяткавалі гэтае свята ў Інстытуце Канфуцыя БДУФК. Прынялі ўдзел у майстар-класе па ушу, у чайнай цырымоніі, у напісанні іерогліфаў.

