Навучэнцы нашай школы Корзік Соф'я, Лук'янаў Уладзіслаў, Званковіч Мілана, а таксама навучэнцы 6 "В" класа прынялі ўдзел у раённым фестывалі творчасці "Маскоўскі FEST", прысвечаным 45-годдзю ўтварэння Маскоўскага раёна г.Мінска і сталі ўладальнікамі сертыфікатаў.
Фестываль праводзіўся з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да 45-годдзя ўтварэння Маскоўскага раёна г.Мінска, а таксама папулярызацыі гісторыі і шырокага інфармавання насельніцтва аб сённяшнім дні Маскоўскага раёна, фарміравання станоўчых адносін да сваёй малой радзімы.

