28 красавіка ў рамках сумеснага праекта Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і моладзі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі "Першы крок у навуку" праходзіла навукова-кансультатыўная канферэнцыя V біяфорум "Новыя ідэі - 2022". Канферэнцыя праходзіла на базе Інстытута эксперыментальнай батанікі ім. Купрэвіча НАН Беларусі. У пленарным пасяджэнні прыняў удзел Цішкевіч Данііл, навучэнец 11А класа. Ён узнагароджаны дыпломам. Навуковы кіраўнік - настаўнік біялогіі Шчупанаўская Вольга Аляксандраўна. Журы адзначыла працу навуковага кіраўніка Граматай за арганізацыю даследчай дзейнасці. Віншуем Данііла і Вольгу Аляксандраўну. Жадаем творчых поспехаў!

