У рамках правядзення Тыдня кітайскай мовы настаўнікам Клімавіч Янай Юр'еўнай была праведзена гутарка-лекцыя аб вялікім кітайскім настаўніку і філосафе Канфуцыі. Навучэнцы 3 «Г» класа, якія вывучаюць кітайскую мову, даведаліся шмат новага і цікавага аб жыцці гэтага вялікага чалавека.

