Навучэнец 3 "Д" класа Клімавіч Максім прыняў удзел у конкурсе мастацкага чытання на кітайскай мове "Ніткі слоў" сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі і стаў уладальнікам Дыплома lll ступені. Конкурс праводзіўся БДУ факультэтам філалогіі кафедрай кітайскай філалогіі.
Віншуем Максіма і настаўніка кітайскай мовы Клімавіч Яну Юр'еўну!
