Для навучэнцаў 8-9 класаў у рамках Тыдня фінансавай пісьменнасці прайшоў брэй-рынг "Што я ведаю аб фінансах". Навучэнцы былі падзелены на 2 каманды. Хлопцы вырашалі сітуацыйныя пытанні, якія тычацца гаспадарчага жыцця, або, як інакш яго называюць эканамічным.Удзельнічалі ў бліц-апытанні, разгадвалі рэбусы, а таксама вырашалі інтэлектуальныя задачы. Каманды спрабавалі даць азначэнне, што такое рынкавыя адносіны, камерцыйная дзейнасць, фінансавая пісьменнасць. Успаміналі і прыводзілі прыклады з жыцця сваёй сям'і.
Не абышлося і без творчага задання: навучэнцы прыдумвалі слоганы, малявалі эскізы і яскрава прэзентавалі прадукт, які быў прапанаваны ім для стварэння рэкламы. У канцы мерапрыемства былі зроблены вывады аб важнасці фінансавай пісьменнасці і ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.


