У рамках святкавання 45-годдзя Маскоўскага раёна ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу нашай школы падрыхтавалі экспазіцыю аб мікрараёне "Грушаўка".

Маскоўскі раён - самы малады і перспектыўны раён у горадзе Мінску, у якім пражывае больш за 300 тысяч чалавек, кожны з якіх упісаў свой след у гісторыю раёна, прыклаў нямала намаганняў для яго працвітання і развіцця.

Таіраў Канстанцін Арцем'евіч жыў у Маскоўскім раёне сталіцы, у гады Вялікай Айчыннай вайны абараняў нашу радзіму ў складзе Першага Беларускага Фронту. За баявыя заслугі ўзнагароджаны трыма ордэнамі Вялікай Айчыннай вайны (1-ай і 2-ай ступені, Ордэнам Чырвонай зоркі) і 21 медалём. Некалькі гадоў таму Савет ветэранаў Маскоўскага раёна падарыў школе кіцель з баявымі ўзнагародамі нашага земляка і корцік.

Як вядома, у Маскоўскім раёне прапісаны звыш 70 аб'ектаў, унесеных у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей краіны. Некаторыя з іх знаходзяцца ў нашым мікрараёне. Цікава, а як будзе выглядаць наш раён у будучыні? Свае фантазіі на гэтую тэму прадставілі навучэнцы нашай школы ў віртуальнай выставе "Маскоўскі раён будучыні ...". На жывапісных палотнах можна ўбачыць аб'екты архітэктуры ў новай інтэрпрэтацыі. На карцінах намаляваны будынкі адміністрацыі раёна, банка, сярэдняй школы № 105, Грушэўскага пасажу, адноўленага кінатэатра "Авангард".





Сярод экспанатаў выстаўкі асаблівае месца займае аб'ёмнае архітэктурнае тварэнне – праект навучэнкі 3 “В” класа Некрашэвіч Марыі – храм абраза Божай Маці “Усецарыца”. Белакаменныя сцены і купалы з белага золата сімвалізуюць душэўную чысціню людзей, якія тут жывуць. Менавіта так, на думку Марыі, будзе выглядаць царква ў будучым.

Віртуальная выстаўка - гэта вынік працы і творчасці ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу нашай школы.
Маскоўскі раён - гэта адзін з 9 адміністрацыйных раёнаў сталіцы. Ён размешчаны на паўднёвым захадзе Мінска. Яго можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: тая, што размешчана ў цэнтры горада і дзе знаходзіцца мноства гісторыка-культурных аб'ектаў, і спальная частка, якая ў сваю чаргу дзеліцца на мікрараёны старой забудовы ("Паўднёвы Захад", "Малінаўка") і мікрараёны -новабудоўлі («Брылевічы», «Міхалова», «Дружба»).
Мікрараён «Грушаўка» з'яўляецца ўнікальным, бо мае старое і новае жыццё, якія цалкам адрозніваюцца адзін ад аднаго. У рамках святкавання 45-годдзя Маскоўскага раёна ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 105 г.Мінска" падрыхтавалі экспазіцыю аб сваім мікрараёне "Грушаўка".

«Старая Грушаўка» з'явілася на карце сталіцы ў канцы 19 стагоддзя як працоўны пасёлак чыгуначнікаў, якія жылі ў драўляных 8-кватэрных дамах барачнага тыпу. Галоўнай славутасцю Старой Грушаўкі быў легендарны кінатэатр «Авангард» - двухпавярховы будынак з калонамі і ляпнінай. Ён быў культурным цэнтрам для жыхароў мікрараёна. Галоўнай вуліцай мікрараёна з'яўляецца Грушаўская. Яе вянчае ўнікальны помнік архітэктуры 1910 года - Воданапорная вежа. Таўшчыня сцен збудавання дасягае паўтара метра і ў гады Вялікай Айчыннай вайны яна служыла абаронай для партызан.
У цяперашні час мікрараён «Грушаўка» - гэта добраўпарадкаваная тэрыторыя з утульным жыллём для маладых сем'яў, з абсталяванымі дзіцячымі пляцоўкамі і паркінгамі. Для зручнасці жыхароў была пабудавана 12-я станцыя на Маскоўскай лініі Мінскага метрапалітэна - станцыя метро "Грушаўская". Гэта стыльная сучасная зручная архітэктурна-лаканічная станцыя з самым прыгожым уваходам у падземку.
Неад'емнай часткай Новай Грушаўкі з'яўляецца Грушаўскі сквер. Гэта акультураная зялёная зона ператварылася ў ландшафтны ансамбль - цудоўнае месца для спакойнага адпачынку і прагулак.
Гісторыя Маскоўскага раёна налічвае 45 год. Ад моманту стварэння да гэтага часу шмат зменаў зведала архітэктура і скульптура раёна. Самыя вядомыя помнікі культуры ў выглядзе гадзінніка сімвалічна размясціліся ў кампазіцыі справа. Гадзіны - сімвал плыні часу, стрыманасці і спакою. Гэта сімвал вечнасці духа. Нягледзячы на тое, як хуткаплынны час, Маскоўскаму раёну ён не падуладны. Ён квітнее і радуе нас сваёй прыгажосцю. Сталкі, якія пастаянна рухаюцца, нагадваюць навакольным аб вечным руху, якое трактуецца як сімвал бясконцасці. Бясконцасці жыцця нашага любімага раёна.


Вянчае экспазіцыю скульптурная кампазіцыя з залатымі жураўлямі, якія нясуць на сваіх крылах літары і лічбы, якія ўвасабляюць узроставы юбілей Маскоўскага раёна - 45-годдзе. Гэтая кампазіцыя служыць галоўным выразам пачуццяў жыхароў мікрараёна да сваёй малой радзімы. Залаты журавель - сімвал вернасці, мудрасці, гонару, прыгажосці, даўгалецця і працвітання. Усе навучэнцы, іх законныя прадстаўнікі, педагогі, кіраўніцтва ДУА "Сярэдняя школа № 105 г. Мінска" жадаюць Маскоўскаму раёну сталіцы творчых поспехаў, працвітання на доўгія гады.

Дзякуй, што наведалі нашу экспазіцыю.