Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

.

.

.

.

.

.

Архіў навін

23.03.22

Сумесная акцыя з АДАІ Маскоўскага раёна г. Мінска "Бяспечны двор"

Старэйшы інспектар АДАІ Маскоўскага раёна Любоў Анатольеўна Трапашка правяла акцыю, накіраваную на папярэджанне сітуацый дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму ў дварах.

Сумесна з навучэнцамі сярэдняй школы №105 г. Мінска былі размешчаны на дзвярных ручках прыпаркаваных аўтамабіляў дорхенгеры - спецыяльныя інфармацыйныя таблічкі з рэкамендацыямі па забеспячэнні дарожнай бяспекі пры руху ва ўнутрыдваровых тэрыторыях.

Таксама законны прадстаўнік Шэйбака Марата, навучэнца 2 “Д” класа, прапрацаваў дзеянні пешаходаў у небяспечных сітуацыях, а менавіта пры выхадзе з пад'езда і з-за транспарту, які абмяжоўвае агляд. Нагадаў, што ў двары вадзіцелям практычна немагчыма заўважыць каляску, дзіцячы веласіпед або малалетняе дзіця і рэкамендаваў пры перавозцы маленькіх пасажыраў абавязкова выкарыстоўваць дзіцячую ўтрымлівальную прыладу.