У рамках тыдня фінансавай пісьменнасці ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў 9 - 11 класаў прайшла лекцыя "Разумнае запазычанне". Настаўнік грамадазнаўства Аксючыц Сяргей Валер'евіч расказаў навучэнцам аб тым, чаму сёння важна ведаць аб запазычанні ўсё, паведаміў, як, дзе і калі можна ўзяць грошы ў доўг, раскрыў сутнасць паняцця "крэдыт" і як дзейнічаць, калі няма чым яго плаціць. Дадзеная лекцыя дазволіла навучэнцам задумацца аб тым, ці варта браць крэдыт. Атрыманыя веды дапамогуць навучэнцам упэўнена арыентавацца ў разнастайнасці крэдытных прадуктаў, прымаць усвядомленыя фінансавыя рашэнні і з поспехам клапаціцца аб сваім дабрабыце.

