Падведзены вынікі заключнага этапа рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка".
Рашэннем журы рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка" вызначаны пераможцы ў асабістым першынстве. Па выніках заключнага этапа рэспубліканскага конкурсу "ТэхнаЁлка" ў асабістым першынстве:
прысуджаецца 1 месца і ўзнагароджваецца дыпломам I ступені:
у намінацыі "Альтэрнатыўная ёлка":
Некрашэвіч Марыя Мікалаеўна, навучэнка 3 "В" класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 105 г.Мінска" за выраб ёлкі "Ёлка будучыні" (кіраўнік А.С.Кузняцова).
прысуджаецца 2 месца і ўзнагароджваецца дыпломам II ступені:
у намінацыі «РэтраЁлка»:
Печанёў Данііл Алегавіч, навучэнец 3 "В" класа дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 105 г.Мінска" за выраб музычнага сувеніра "Ёлка "Царская" (кіраўнік А.С.Кузняцова).
Віншуем вучняў і Ганну Сяргееўну, якія ўжо не першы год становяцца пераможцамі рэспубліканскага ўзроўню!!!

