У нашай школе была праведзена інтэлектуальная віктарына-лато "Скажам наркотыкам-НЕ!" сярод навучэнцаў 8 "А" і 8 "Б" класаў, прымеркаваная да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і незаконным абаротам наркотыкаў. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзі.
З 1987 года па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН 1 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
Праблема ўжывання наркотыкаў з'яўляецца адной з найболей актуальных на сённяшні дзень. Актуальнасць гэтай праблемы ва ўсім свеце звязана з тым, што залежнасць ад наркотыкаў узнікае значна часцей і хутчэй, чым ад алкаголю. Наркаманія - цяжкая хвароба, якая характарызуецца прыхільнасцю да наркатычнага рэчыва, непераадольным жаданнем яго прыняць. Цяпер у Рэспубліцы Беларусь створана шматузроўневая сістэма аказання наркалагічнай дапамогі для дарослага і дзіцячага насельніцтва. Забяспечана даступнасць бясплатнай рэабілітацыйнай дапамогі, ананімнага лячэння.


