Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

.

.

.

.

.

.

Архіў навін

20.02.25

Гульня-вандроўка «Старонкі з моўнай скарбонкі»

Для дзяцей са школьнага лагера адбылася займальная гульня-вандроўка «Старонкі з моўнай скарбонкі».  


Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі словы з прапанаваных літар. Асаблівую ўвагу прыцягнула інсцэніроўка беларускай казкі, у якой юныя ўдзельнікі паспрабавалі сябе ў ролі сапраўдных акцёраў. Вучні 4 класа падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў на роднай мове для сваіх малодшых сяброў. Наведвальнікі бібліятэкі з задавальненнем далучыліся да флэшмобу «Маё любімае беларускае слова», дзяліліся сваімі любімымі беларускімі словамі і іх значэннямі.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай і пазнавальнай атмасферы, дапамагаючы дзецям адчуць прыгажосць і багацце беларускай мовы!