Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы дзейнічае перасовачная кніжная выстава «Роднай мовы гук чароўны» у рамках гарадской акцыі «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

Арганізатар выставы – гарадская дзіцячая бібліятэка № 8, з якой актыўна супрацоўнічае наша школа. Для праекта было перададзена 50 сучасных мастацкіх дзіцячых кніг на беларускай мове.
Асаблівую цікавасць у дзяцей выклікалі Казкі-крыжаванкі Алеся Якімовіча. Выконваючы займальныя заданні, маленькія чытачы развівалі ўвагу і кемлівасць.
Запрашаем усіх наведаць выставу і акунуцца ў свет беларускай дзіцячай літаратуры!