Навучэнцы 6-х класаў Мельнікаў Максім, Хамянок Аляксей, Халіпава Сафія бралі ўдзел у літаратурным конкурсе, прысвечаным 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ў намінацыях "Публіцыстыка", "Малая проза" ўзнагароджаны Дыпломамі ІІ і ІІІ ступені. Саюз пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку педагогу Ражковай Марыне Аляксандраўне за падрыхтоўку дастойных работ сумесна з навучэнцамі. Віншуем педагога і навучэнцаў з перамогай. Няхай творчае натхненне не змяншаецца і дазваляе дасягаць новых вяршыняў.
