11 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўшаноўвання найлепшых выпускнікоў школ і гімназій г. Мінска.
На сцэне свае граматы і падзякі атрымалі тыя, хто стаў пераможцам алімпіяд і іншых адукацыйных мерапрыемстваў, меў творчыя і спартыўныя дасягненні. Без увагі не засталіся і тыя, хто заўсёды падтрымліваў і дапамагаў у вучобе: настаўнікі і бацькі.
У цырымоніі прыняла ўдзел выпускніца нашай школы Янушкевіч Асоль Валер'еўна. Лаўрэат 1 ступені міжнароднага фестывалю-конкурсу мастацтваў "Горад шчасця", уладальнік 2 месца ў праекце Цягнік памяці-2023, пераможца конкурсу бізнес-ідэй і бізнес-праектаў "Ступені поспеху".