Выхаванцы клуба "Патрыёт", пад кіраўніцтвам кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні В.В.Калеснікава, наведалі экскурсію ў "Дзяржаўны музей гісторыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь".
Адмысловае месца ў экспазіцыі музея займае сучасная гісторыя Узброеных Сіл Незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Таксама ў зале прадстаўлены экспанаты, прысвечаныя ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Завяршае экспазіцыю музея спіс ганаровых салдат і афіцэраў, навечна залічаных у склад часцей і злучэнняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
