Інфармацыйная гадзіна, у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ", для навучэнцаў 8-9 класаў, правёў удзельнік-ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пілот верталёта Мі-8, лётчык-штурман, палкоўнік Курсаў Леанід Мікалаевіч.
Леанід Мікалаевіч падзяліўся з навучэнцамі асабістымі ўспамінамі тых страшных дзён, пасля чаго хлопцы мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх цікавяць.
