Кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска Калядка Таццяна Іванаўна сустрэлася з насельніцтвам па месцы жыхарства на базе ДУА "Сярэдняя школа №105 г.Мінска".
У рамках сустрэчы абмеркавана тэма сацыяльна-эканамічнага развіцця Маскоўскага раёна г. Мінска, магчымасці жыллёвага будаўніцтва, паляпшэння інфраструктуры раёна.
Таццяна Іванаўна адказала на ўсе пытанні, якія цікавяць грамадзян, некаторыя з іх узяты на кантроль.
