На базе дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа N105 г.Мінска" адбылося пасяджэнне вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў рускай мовы і літаратуры Маскоўскага раёна г.Мінска. Педагогі школы дзяліліся вопытам аб фарміраванні і развіцці асобы навучэнца сродкамі навучальных прадметаў, аб выкарыстанні інтэлект-карт на навучальных занятках.

