Вучні 9 "А" класа з класным кіраўніком Бераснёвай А.А. наведалі Дзень адчыненых дзвярэй ва УА "Мінскі дзяржаўны каледж інавацыйных будаўнічых тэхналогій імя І.М. Жыжаля".
Дзеці змаглі ўбачыць, дзе будзе праходзіць навучанне, і даведацца, якія зручнасці і інструменты будуць даступныя студэнтам. І нават паспрабаваць сябе ў прафесіі абліцоўшчыка.
Гэтае мерапрыемства наведаў і міністр адукацыі Іванец А.І.
