Праект "Зялёныя школы" - адна з цікавых форм экалагічнай адукацыі. Усе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу сярэдняй школы №105 г.Мінска зацікаўлены ўдзельнічаць у вырашэнні экалагічных пытанняў, уносіць асабісты ўклад у рэалізацыю экалагічнага выхавання, праяўляюць ініцыятыву па рэалізацыі праекта і бачаць будучыню менавіта экалагічна чыстай, бяспечнай.
Экалагічны напрамак запатрабаваны ва ўсім свеце. Цешыць, што нашы педагогі, дзеці і бацькі таксама зацікаўлены ў гэтым.
У рамках вывучэння факультатыўнага занятку "Зялёныя школы" навучэнцы 1 "Б" класа рэалізавалі адукацыйны праект "Падары жыццё расліне".
Навучэнцы 7-8 класаў пад кіраўніцтвам педагога Шчупаноўскай В. А. стварылі экалагічны праект "Выраб ЭКА упакоўкі з хвашчу палявога".
Законныя прадстаўнікі навучэнцаў сумесна з класным кіраўніком Кузняцовай А.С. распрацавалі дызайн і пашылі зялёныя гальштукі, якія стануць сімвалам класа і пакладуць пачатак традыцыі "зялёнай" школы №105.

