Вучні 4-га класа прынялі ўдзел у семінары "Колеры ў кітайскай мове" “颜色”. Дзеці даведаліся пра значэнне кожнага колеру ў кітайскай мове, з якімі святамі асацыюецца кожны колер і замацавалі каліграфіяй свой любімы колер!

Сёння прайшоў паказ мод "Кітайскі нацыянальны касцюм". У паказе былі прадстаўлены ціпао, ханьфу і традыцыйныя кашулі "танчжуан". Мы былі здзіўлены прыгажосцю і вытанчанасцю ўбораў удзельніц паказу мод.

