21 лютага ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы вучні ДУА “Сярэдняя школа № 105 г.Мінска” Карачун Арцем і Карачун Артур прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве "Дзень роднай мовы. Мелодыка маёй душы". На сцэне Купалаўскага тэатра хлапчукі прачыталі верш, прасякнуты любоўю да Беларусі, які склалі бацькі Карачун Міхаіл Аляксандравіч і Карачун Кацярына Вайцехаўна.
