З членамі патрыятычнага клуба "Патрыёт" напярэдадні Дня абаронцы Айчыны (23 лютага), пры непасрэдным удзеле прадстаўнікоў воінскай часці органаў пагранічнай службы (капітана Шумака Максіма Сяргеевіча, сяржанта тэрміновай ваеннай службы Мокрава Андрэя Ігаравіча) праведзена ваенна-спартыўная гульня з элементамі навучання і спаборніцтва .
У ходзе гульні навучэнцы атрымалі першасныя веды аб стралковай зброі, яе прызначэнні і тактыка-тэхнічных характарыстыках. Практычна адпрацавалі першасныя навыкі вядзення агню з аўтамата Калашнікава з выкарыстаннем стралковага трэнажора.
На завяршальным этапе праведзены конкурс на лепшага стралка.
Па выніках конкурсу першае месца з вынікам 53 ачкі з 60 магчымых, заняў Марцешкін Аляксандр.
Другое месца з вынікам 51 ачко заняў Зыль Яўген.
Трэцяе месца з вынікам 49 балаў заняў Кулікоў Мікалай.
Удзельнікам конкурсу, якія занялі 1, 2 і 3 месцы ўручаны прызы.
