У 4 дзень святкавання Кітайскага Новага Года, навучэнцы 5 Г класа, зноў сустракалі навучэнцаў школы з віншаваннямі і пажаданнямі з кошыка! Як жа прыемна зімовай раніцай атрымліваць такія пажаданні!

Навучэнцы 4 класаў пазнаёміліся з кітайскай чайнай цырымоніяй і прадэгуставалі вытанчаны напой.

Навучэнцы 1Б класа майстравалі віншавальную Навагоднюю паштоўку! Як цікава і пазнавальна пісаць іерогліфы.

Музычная гасцёўня ад навучэнцаў, якія вывучаюць кітайскую мову.

Таксама правялі творчую вечарыну, асвечаную Кітайскаму Новаму Году, ігралі на домры, флейце, дэкламавалі вершы на кітайскай мове.
