Каманда навучэнцаў нашай школы прымала ўдзел у гарадскім лінгвістычным конкурсе "Валошка".
Венска Сафія (8а клас) узнагароджана дыпломам I ступені, Сабалеўская Вікторыя (8б клас) узнагароджана дыпломам II ступені, Ніканюк Юлія (8а клас) - дыпломам III ступені. Навучэнцаў падрыхтавала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Гурская Галіна Антонаўна. Віншуем навучэнцаў і іх педагога з дастойнай перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў.
