Маладыя педагогі нашай школы прынялі ўдзел у дыялогавай пляцоўцы ў рамках "Школы маладога выбаршчыка", якая адбылася ў ДУА "Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Ранак".
Спікерамі дыялогавай пляцоўкі "Асаблівасці выбарчай кампаніі 2024. Ролю БП "Белая Русь" і грамадскага аб'яднання "Белая Русь" у перыяд электаральнай кампаніі" сталі старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі г.Мінска РГА "Белая Русь" Ігар Цыбін і старшы выкладчык гістарычнага факультэта БДУ .
У абмеркаванні былі закрануты такія тэмы, як выбарчыя правы і абавязкі грамадзян, роля палітычных партый у перыяд электаральнай кампаніі, працэдура галасавання, магчымасці ўдзелу моладзі ў выбарах і грамадскім жыцці, а таксама роля моладзі ў фарміраванні грамадскай думкі.
Маладыя педагогі выказалі сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў выбарах і гатоўнасць прымаць актыўны ўдзел у выбарчым працэсе.
