У нашай школе супрацоўнікі аддзела ДАІ УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска сумесна з рэгіянальным цэнтрам прававой інфармацыі г. Мінска правялі ўрок прававой асветы ў для навучэнцаў шостых класаў.
Спецыяліст РЦПІ пазнаёміў навучэнцаў з дзейнасцю Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і расказаў аб магчымасцях дзіцячага прававога сайта mir.pravo.by. У сваю чаргу супрацоўнік аддзела ДАІ нагадаў дзецям аб неабходнасці выканання правілаў дарожнага руху і магчымых наступствах за іх парушэнні, асаблівую ўвагу надаўшы правілам пераходу праезнай часткі, пераезду праз пераходныя пераходы на веласіпедах і сродках персанальнай мабільнасці і неабходнасць абазначэння кожнага ўдзельніка дарожнага руху такіх катэгорый флікерамі і іншымі святлоадбівальнікамі.
Дзеці захоплена выслухалі інфармацыю, ахвотна ўдзельнічалі ў размове, адказвалі на пытанні.
