У нашай школе адбылася святочная лінейка, прысвечаная Дню Ведаў.
Школа расчыніла дзверы для самых маленькіх навучэнцаў. На парог ведаў увайшлі 130 хлапчукоў і дзяўчынак - першаклашак.
На нашым свяце прысутнічалі госці, нашы шэфы:
Хасяневіч Алена Іосіфаўна - намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска.
Грэмякін Аляксей Уладзіміравіч - першы намеснік дырэктара Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Мінская друкаваная фабрыка" Дзяржзнака.
Каткова Ларыса Аляксандраўна - намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце - начальнік кадравай службы Рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства "Мінская друкаваная фабрыка" Дзяржзнака.


