Інфармацыя для шматдзетных сем'яў!
Аднаразовую сацыяльную дапамогу на падрыхтоўку да новага навучальнага года штогод атрымліваюць шматдзетныя сем'і, якія выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзяцей. У СШ 105 дапаможнік могуць атрымаць толькі навучэнцы СШ 105.
Пералік дакументаў, неабходных для атрымання аднаразовай сацыяльнай дапамогі:
1. Даведка з ЖЭСа аб складзе сям'і (дзецям на момант выплаты не павінна быць 18 гадоў);
2. Ксеракопіі наступных дакументаў:
- пашпарт абодвух бацькоў,
- пасведчанне аб шлюбе,
- пасведчанне шматдзетнай сям'і,
- пасведчання аб нараджэнні (усіх) дзяцей,
- нумар асабовага рахунку або нумар разліковага рахунку, адкрытага ў 500 філіяле ААБ «Беларусбанка» (любое аддзяленне)
3. Заяву на выплату дапамогі (бланк заявы знаходзіцца ў кабінеце намесніка дырэктара па ВР).
Падаючы заяву на выплату дапамогі, Бацька адразу ж падае заяву на прадастаўленне бясплатнага харчавання (ніякія дадатковыя дакументы для гэтага прадастаўляць не трэба).
Усе дакументы прымаюцца ў кабінеце намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце штодня з 01.07.2020 да 09.08.2020 і з 17.08.2020 да 25.08.2020.
Па пытаннях звяртацца + 375-29-338-24-49 Мельнікава Вольга Аляксандраўна
На бясплатнае харчаванне маюць права і наступныя катэгорыі:
- Дзеці-інваліды (даведка з ЖЭСа, ксеракопія пасведчання інваліда і заява).
- Дзеці бацькоў-інвалідаў 1 або 2 групы (даведка з ЖЭСа, ксеракопія пасведчання інваліда і заява).
- Дзеці з сем'яў ваеннаслужачых, якія сталі інвалідамі з прычыны ранення (пры прадастаўленні пацвярджальных дакументаў).
- Дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.